рун. Узяў бы рэмень ды скнэбліў яго рэмнем. Такія недагодныя мальчонкі. Вужлаўё малое, вужэлкі малыя (хуліганы, неслухі). Вот вазьму розгу ды як адхварашчу! Цябе таўкачом у ступе не спаймаіш — жых-жых (шустры). Ласкамі душу выміць. Дзе я табе вазьму — з калена выламлю? Не кракадзілься!.. Мая ўнучачка, ты ўжо так зорахала, што й сабака так ня зорэшыць. Валачэць рабёнка, а ён рылаты такі. За прыборамі гонісся, а дзеці не дагледжаны. Шалёная дачка й недапечаны сын. Воччым нейкі — заросшы вочы поўсцю. 3 Генем у дудкі пашоў. Гілюе да дванаццаці гадзін ночы хлопец. Вучыцца на сабак брахаць. Асталоп — асінавы лоб... Чужыя дзеці скора растуць, армію адслужваюць i турму адседжваюць. Сынок ты мой, ужо на галаве балынакі, як за Дземенцам (возерам). Як ні хаці, а ўжо сорак гадоў на дварэ. Як вы прыехалі, свята нашло! Падзяліцца па душах з некім. У іх святковыя насовы (белыя, святочныя). Г эта не знарочысты звычай. Як даўней Піліп іграў на йскрыпку, на гармонь. Пакуль жа ён наламаў пальцы — найграў, наўчыўся. На йскрыпку ў яго лепі выходзіла. Чарку за ўсе святкі выпіла. Ня стол, а геаграфія харчу! Кій на кій толькі вадзіць (болей нічога). I калі хто аднекваіпца: «Не хачу, мне многа, я ня вып'ю», — тады кажуць:« Хай табе вадзіць». Вот падсміяць любіць, пад'ілдыкнуць. Пахахаталі б на повен рот. На адпеў нідзе не прыходзілася пяяць. Дзе ня можаць спяваць голасам, там пяець гавядзінай. Паркуйцеся — разбірайцеся па парах. От ты пе
Дадатковыя словы
выпю, збрахала, збрэшыць, паділдыкнуць
3 👁