Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
была кандзідатам у парцію, зробіла аборт, i яе выкінулі. У мяне ж іх не сям'я — толькі два (пра дзяцей). Ты мой сынок-ласунок. Жаўна-жаўна, вылецела з га.на (нарадзілася). Паглядзі на малую, там тае адрэчча (у той род пайшла). Яна тваё га.но глядзіць (даглядае малое). У бярозавай люльцы, у дашчаніках спіць малы. Рачком спіць, на каленачках. Якраз як авадзень водзіцца (калі спаць хоча). Часы тры галасіў, яму рады не было даць. Ты мне сканаць не дасі... Як убачыць бацьку — ні з рук. Узяла волю такую па ім, што жыць ня дась. Узяў яго бэндзі на плечы й нясе. Дзед Салівей, а малы заве Салавей. Ну, бі ладкі. Я цябе зарагу рагамі! (Гуляюць з малым.) Яна яго пад пахай выгадавала. Увідзіў малы валасапед, як клубок з каляскі — i за ім. Я качу як сіла, а ён лезіць. Але я ўкуліла яго ў каляску й адпёрла дамоў... Росту на яго не было (не рос). Ён гуляў на дварэ, як увідзіў, што йду, — у ёкат: разам ісці. Разгача пад ср.ку даць неслуху. Якую вы яе няцёлую прывезлі (унучку), попа — былінка. Ня гэту — гэну лялечку трэба пакласці ў ложак. Што ты ўцішылася (сціхла, змоўкла)? А ты думала — яе добрую прачнеш? То запірала, то зацінала (не хацела есці). Хлеб з сахарам есь, а стравы лій ці ня лій — ня будзіць. Еш суп, каб ты параніў! Ты ей так выкруглі яйцо (у яешні). Цяпер унучка саўсім другая, лепшая— троху палюднела, памурнела, куды там, паболынала. Няхай свой смак збудзіць i атойдзіцца ад стала. Троху адклевала дзеўчына. Шалёнка носіцца (малая). Так прыхітрыцца (унучка), i прыходзіцца браць з сабой. Малец, як ві
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямя
2 👁
 ◀  / 390  ▶