паўлітра на стаде, тады «жоначка, ласачка», а калі німа — гатоў на адным зубу перакусіць. А яна слязамі ліецца... Работай i так загружай, а тут яшчэ трэ абузу медь такую— не цалавацца! (Скарга п'янага.) У перад ён піў-піў па дзелу, а пасля так... Прыдзіць, набраўшыся як казелька. Укачаецца, увяргеніцца. ГРяны ляжаў, міліцыя прышла, морду яму адкапалі, паглядзелі — жывы... Вазьмі яго (п'янага мужа), а то яго абёруць. У балоці цецярук балбочаць «не, не», аж гэта Полька мужыка клянець... Прышоў дамоў, а жонка: «Каб цябе пярун забіў, каб арак з'еў!..» Жонка другая, як учарашні булён. Прыходзіць дамоў— жонка ўжо ў козыр, задзіраіць нос. Як стала выклінаць, як столь зубамі ня грызла. Жывая турма!. Табе як благой скуле ня ўгодзіш. Як памрэць жонка, ня ўспомніць сцёпліцца, а за яго ўсе гужам... А Кабякова свякроў з языка не спускала, мыла языком... Нашто ты звягаеш кожны дзень? Ты ж яе ніжаш (прыніжаеш) перад ім. Камень ня выцерпіць, калі-небудзь што й скажаш у адказ. Відаць, свякроў дрэнная, калі нявестка вочы не паказала. Здзень штаны ды, калі дастаніш, укусі сябе за той! (Цешча зяцю ў час сваркі.) Тады пярэплат станавіла (не хацела, каб жылі разам), а цяпер зводзіць. У яе ўсё роўна цыган за душой сядзіць, — i мучаіць совісь. На ўзмірэнне ходзіць да зяця... Зяць Вользе адбіў палец— крыві повен вайлак нацжло. Складай слёзы ў руку ды лічы, колькі выціснула. Яна двух зразу радзіла, a послі панясла ды, відзіш, аборт зделала, а яшчэ — кінула, можа, дзяўчынка будзіць. I вырадзіла ўсіх, i здаровая... Добкініха
Дадатковыя словы
зеў, пянага
2 👁