рублёў— кружок, як пяць — маладзічок (старая пра парэформенныя грошы 1961 г.). Гульбай — вечны калека. Ужо развінціўся, зробіўся нейкім басяком, а не чалавекам. Брат яго за міліцыянера быў. Яму яшчэ як заўець. Як работаць — хворы, а як піць, дык i здаровы з ім не сап'ецца. Туль-туль i ў сталоўку. Ачмут у галаву зайшоў. Яму кароў у хлеў заганяць даверыць неяк. Такі няцямкі, убачыць пяць раз i не запомніць. 3 ім толькі га. но есці, не падзяліў, дык у морду шлёпнуў, i ўсё. Бог як у пень душу ўсадзіў (пра недарэку). Яго вочы ніколі не прасыхаюць ад гарэлкі. Ня слёзы капаюць, а гарэлка. Губы сінія, як у курыцы пад хвастом cciнеіць (у п'яніцы). Дзіва што, тры дні запал п'ець. Выставіўшы свой посмак (казёл), сц.ць яму на галаву. Прама сіллём ліюць гарэлку. Хай па ім вошы ходзяць, каб я пашла к яму на хаўтуры. Багатыр такі, так яго так, — язык ад шчаўлю паскіпаўся. I зжыліся гладка, нічога німа, ані цыбулінкі, ані ў што ўкрышыць. Літрагу на стол выставіў. Яна ў кукшын узяла ўліла самагонку. Такі вэрхал — чорт босы не пяройдзіць. У хаці пыл i акно замуцянае. Я ўжо з пуця збілася. Ацверазела гладка. Ты й не цверазілася. Бялізну так памыла, што сабака аборэшацца (бо калі дрэнна памыта — сабака брэша). Шлында ты шлында, шлындаіш ты цэлы вечар — шлып-шлып. Пілі, пакуль у штабель ня склалі. Смерць на носе, a ўсё чорта строіць... Старая: «Тады й машыніст гэты прыехаў, машыну на двары паставіў». Я толькі-толькі прыдзяўбаўся. На машынах ездзіў, у аварыі пападаў, а цяпер яна ўладзіла яго на той, што з вялікай дзюбай (экскава
Дадатковыя словы
аббрэшацца, пець, пяніцы, сапецца
2 👁