Старонка 33
◀ / 390 ▶
Брысік — укормлены, дагледжаны, гладкі. Глядзі ты, які брысік вырас, — хоць на ім нажы йстры. Брэд — спажыва, здобыч. Каза сама на брэд ходзіць, а казляняткі на ваўчынай шкуры качаюцца й мамкі дажыдаюцца. Бубён — бубен. Дзеўка ў бубён біла, як малаціла. Бугаяваць — халасцякаваць. Пабугаяваў малец уволю, усё ня мог знайсці дзеўку па свайму калену (па сабе). Бугіня — гатунак бульбы. Дала мне бугіні на развод, пагляджу, што вырасціць. Бугрынкі — пагоркі, бугаркі. А тыя бугрынкі я ўсе зраўняў. Букатка — печыва, булачка; яшчэ — узгорак. Мама зранку букатак напякла. Патрапіш у лесе на букатачку — там ягад багата. Букіш — цвялілка для барана. Баранька, букіш! Бушлаватая — разварыстая, сопкая. Бушлаватая бульбіна ў руках рассыпаіцца. Бушлаваць — трывожыць, непакоіць. Не бушлуй ты ейную старасць, асцепяніся. Быдлюк, быдлюга — хамаваты ці зладзеяваты. Як стаў хадзіць у начальніках, дык такім быдлюком зробіўся. Гэты быдлюга так і пілнуіць, каб што сперці. Былле — быльнік, дзікая трава. Цыганскія хаты без сяней стаяць, гароды пазарасталі быллем да вокан. Быць — быццам, нібыта. Сню, быць мы з Іванам ідзём лугам, а луг увесь у званочках. Бягельня — балота, прорва. З гэтай бягельні век ня вылезіш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 390 ▶