Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Ветрык халаднаваты падыхаіць. Лісця ня высахла, я яго мала й награбіла. Работа па мне верх паняла. Бядзяць мяне прымаразкі. Да, сягоння ўжо засвяжыла. А вецер гэткі маразяны ўвосень. Ужо белыя мятлікі лётаюць, зіма. Шпак перад адлётам пажыў, пагадаваў дзяцей, папіў-паеў, трэба ляцець-ляцець... Прытарабачыць карчоў. Напляжыць хвоек на дровы. Запарыўся ўпухавую. Конікам адпрог будзіць. У гэнай пілы зубы ядавітыя, як у цігры. Спарней бы было, каб мяльчэй парэзаць. Бяздушныя дровы (духу няма). У мяне дроў надойдзіць (хопіць). Вада замёрзла, зверху была сабраўшыся. Ня дай бог падмяцелле. Разгаші салому, разбілі, разнеслі. Абмылі парсюка цёплай вадой i ў цялятніку паслалі на саломі. Азадак напалавіну адсеклі, a цыбіна асталася. Як карову старую вядуць на ўбой, усё роўна што сын матку... Ну й запрогся мароз! Г эткі мароз-кіпун! Во мароз, сала неяк урэзаць. Во як ты ўтушкавалася (ухуталася). Мароз — духу неяк схваціць. Трахім расказваіць, як жэніцца шляхта: «Ён стаіць сівы як абіз'яна, a яна як мачынка гарыць». Маладое каханне (першае). Hy, дзеўка, не жывацей, калі я да цябе дабяруся! Дзяўчына як жалуд, у яе языка ня трэба пытацца. Сала многа, хлеба ёсь, выбушнела дзеўка. Ну, гэта Карабанішка — гонкая дзеўка, хоць на ей вішні аббірай (такая высокая). Доступу не было к ёй. Ёмкі хлопец (спрытны, дужы). Ён ўсё з падходкамі да яе. Казырыцца яна супраць яго. Сваты ў розгляды прыехалі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абізяна, ўтўшкавалася
5 👁
 ◀  / 390  ▶