ку... Распусціць глотку, па лесі ходзячы, крыкам сваім... A пасля, відаць, знайшоў сваіх (парасятка дзіка), уціхся. Ячмень ужо плечы выставіў— так саспеў. Дождж як уліў! Заліўны дождж. Там авёс палеглы. Жыта, хоць яго лічы (кожнае зерне). Пшаніца адборная, хоць бусы рабі й вешай маладой на шыю. Гэты год пчолам гадзіла (было сонечнае надвор'е). Пчала як прамыслая. Скорчыўся быў парсюк, вочы поўсцю зараслі. У парсюка вочы напалавіну відаць, з ілба на вочы вісіць. На кнаразоў крычала-крычала свіння, як хлеў не парвала. Леташняя свіння яблыкаў ня ела, a сёлета які аглодачак — з'есь. Адной мешанкі мала парсюку. Грыбы завуцца казялькі, пясчанкі, кабылы. Hy, болей у грыбы не пайду, пакуль гужам не пачнуць расці. Знайшла цэлыя выр'і грыбоў. Грыбы адны чарвіныя, яблыкі — чырвяныя. Пасля Узвіжання йдзі ў лес i ўвідзіш вужа, а на Узвіжання хаваюцца. Я i там порк, i там порк — нет бульбы. Бульбоўнік высах дасуха. Тоўстае калі'ўе, аж зямля патрэскалася. Капала будьбу — адны галовы. Прыпёрла, бульба, як качание (а пра малую — як арэхі). Сёлета бульбы харошыя. Захмурзла штось... Яравыя яблыкі, восеньскія, калі ярыну жнуць, бель гэта. Яблыкі нагамі штырылі (было шмат). Ядраная капуста— адзін шчолак. Увосень i верабей піва варыць (усяго багата). Трахім сад калавурыў (вартаваў) на Кавалёве. Сёлета на ўсё гола, яблыкаў німа
Дадатковыя словы
вырі, зесь, каліўе, надворе
0 👁