Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
кармушцы (дрэннае). Такая жара была, дык вужы ў двор хадзілі піць. Карова можа ўпіць гвозд, а свіння ня можа, яна зубамі есь. На малако гэты раз прабач, прынясу заўтра. Карова хвост дугой трымаіць. Тожа такая красівая, маладзенькая й з трэцім цялёнкам. Для зородлівай каровы бразготка. Каля рэчкі маркоўнік, перамерзніць, тады салодкі, абы карова з'ела — так абдула, разагнала. Кароўка добрая, алі скінула, можа, рунеі аб'елася, два месяцы неданасіла. Такая бесталковіца вышла. Чаго ты лындуеш (лянуешся)? Шавяліся, каб не завяліся (вошы). A ўжо буду старацца, аж язык замакрэіць. А там круглы Дзёменчык (возера), як вока. Каля яго журавіны й вужы. Ён ляжыць у сонцы, ніхто яго не чапаіць. Там астроў (востраў), а ўнізі возіра. Як ты паедзіш? — хваля вялікая. А нічога, бруячок там маленькі. Рыба ідзець на жырава... Лазіць усю ноч па ўловах. Шчуку кукуюць, васцямі колюць, васцямі закалоў шчуку. Не мае гады па рыбу хадзіць — у вырай збірацца пара... А на двары такая дабрата! Дождж ідзець ды паравіца (парыць). Грамніцкі бор пад Дзёменцамі. Вышла ў край берага (у лесе). А соснік паваляўся, сухастой, прайсці неяк, шышкі ў ногі колюцца, завальняў многа. На самы лабяк вышлі — дзіва што пячэць. Мох суханькі такі — сівачок. Нечапаны бераг чарніц! У лашчаку ягады сядзелі. Ваўкі вачмі паслі яе. Гойкала-гойкала, i сабраліся. Баялася, што воўк напаткаіць. Ідзі, касмацень чортаў! (На ваўка.) Сабакі ях-ях, пакаціліся па пнях, a ваўкі — за саба
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абелася, збродлівай, зела, рўнеі
1 👁
 ◀  / 390  ▶