Я сабе ціплюкоў (пісклянят) купіла з кубатара (інкубатара). Малыя кураняты ўсе белыя, толькі якія чорныя будуць, яны жаўцей. Пеўнае яйцо — дзе ёсь зародак, але ёсь i пустое. Курыцу зарэжаш, яна якраз леташніца. Дождж троху прасырыў зямлю. Раскасмацёла кветка. Пагода пад'яснелася. Маладняк вішэннік пашоў. Вішына Зойцы цяніла (кідала цень). Трэба, каб кожная бульбінка была адбабленая— адарваны пупок (расток). Відошна (на выгляд) хворыя агуркі. У цябе ж выгода кругом — i пожня, i луг. Цяпер на лугу хоць лажыся (суха). Няпутаная, простая кабыла. Каню падвяжуць балалайку, а ён ходзіць — блын-блын. Э, брат, каня стрыножыла (кульгае, ступае на тры нагі). Канёк з любога вядра піць ня будзіць. Прынясу трусам мех травы, сыплю-сыплю, i мяха мала. Шэрых гусей прыганяла-прыганяла, прыгукала. Мы кармілі гусей дасыта, дык i смашнае мяса было. Каза ў аіры порацца цэлы дзень. Козы, халера іх ведаіць, можа, папалявалі, гладка перасталі даваць малако. Казлянятачкі-лібінятачкі__Асянчына болей па балацявінках расцець, бяз зёлак, посная, парожняя. Канюшына па калена. Пагода — толькі сена сушыць. Добра, як сухата, пагода. Я лепі любіла сена падаваць, як таптаць (на возе). Яўхім водпуск з сягонняшняга дня ўзяў, паехаў сена старацца. Такая жара, што сем партоў можна змяніць. Удушшлася— упацела, душна стала. Нічога не расло, дажа трава вывелася. Сена стажар'ем пастала ў
Дадатковыя словы
падяснелася, стажарем
0 👁