Пад вясну было, дзе праталачак ёсь, дзе німа. Пойдзем, Галя, з табой, я буду ісці, а ты надозар. Адліга ўдарыла, i дарога паслізела. Не на шасцерыку ездзіць тут (на шасці конях). Наўзгалёп нясецца на кані. На дыбы конь надта браў. Дзяржы карамец (корм), а то карова скора ацеліцца. Кароўка ўжо на часёх (на цясёх; гатовая цяліцца), нада ж кадзіць, глядзець. На работу яна хаплівая. Прырыўкамі шыла — прыхваткамі. Ён мяне, чуць шарэлася, разбудзіў. Дзевер атсаветаваў купляць парасёнка, што свіння пяршачка (першы раз парасілася). Учора сонца выяснялася, дык ca стрэх капала. Дрэвы пабелены вакол паяском, як падвязкі ў дзяўчат. На гэтай рабоці здорава не звырэдзішся (не натрудзішся, не ўмаешся). Ужо ў вочы вясна лезіць — цёмна вачам на вуліцы. Цяпер вароны ня робяць гнёздаў. Учора цяплей было — сонца прысвечвала. Маладая травіца паадскаквала. Пагода — аж трасецца! Пагода такая цёплая, хоць агуркі сей. У такую зямлю дзіця пасадзі — вырасціць. Мама тлумачыла: рунь зазелянела, адскочыла (як адскочыць, так i зазелянее). Ужо большае — варона хаваіцца. Жыта ў пуку. Высыпаіць. Красуіцца. Ужо ў жыці пяткі наліліся (бярэцца зярно). Налілося. Як наліецца — i пачынаіць спець. Жыта ўжо забурэла — выспела. A бываіць — жыта зраслося, счарнела, згніло... Пшаніца зімавая ці летка. Лапка кропу, пер'іна часныку, каліва бульбы, вочка парэчкі, вянок цыбулі, хвост морквы
Дадатковыя словы
періна, пукў
4 👁