Стромка стаіць страха. Сценкі грубіной (таўшчынёй) два метры. Хоць бы цвік! Страха расплылася як ластаўка. Туды й сцёку ня будзіць. Запалку выскрабнуць... Хату запалілі, a яна пакулай імшоная, дык уся лабавая сцяна абгарэла. I хлеў жа настолены (ca столлю), зімой цёпла. Хлеў зашчытны такі, дашчаны, ня мшоны, але ўдвоя. Скачаць па дзенніку — між хлева й хата загарадка, — там заўсёды дзель відна. Схадзіла ў подсціл, прама тынянку (паветку) нагрузіла. Нясу, язык высунуўшы... Хай яна згарыць, такая гарадзьба, каровы ўсю бручку з'елі (дрэнна плот паставілі). Думаю: доўга свінні выламіцца, тады й рады не дасі... Казулька — слуп з падпорай. У мяне ў калодзежы толькі трэцяя часць вядра чэрпаіцца. Не ўвярэдзішся, калі й ты занясеш кацельчык. У сталоўцы вагі прадажныя, a ў малочнай атпускныя. Дзень, ад ліха два ты папрацуіш... Штогод усё далей мой дом становіцца ад захода (старэе). Мама казала пра наш пяты паверх: «Сядзі, як пад небам, І жджы, калі Бог душу забярэць». Башня, ды такая выш (вышыня)! Што такое — два пакоі, а жыць недзе... Хачу дамоў, як вады напіцна... Вот гэты маладзік i прадзержыць мароз. Цяпер гэты завеі якраз усхадзіліся... Пачнуцца скора ciвяры (на вясну). Вясна холадам адстоіць. Вязуць, тураць i тураць на базар. Сколькі пераварачываіцца машын, прама разміну нет. Ямачка вы дрыгал ася (па бруку калёсы ехалі
Дадатковыя словы
зелі, пакўлай
1 👁