Вурдаль — кашынае імя. А гэта наш Вурдаль ці ні на ўлоў пашоў? A Кундаль, Шпырка — гэта сабака. Сабака нічога, добры цяўкун... Цяпер кошка будзіць каціцца. Дзе яна іх выкаціць? Яна ёй кіндзёль каўбасу. Кот мурлу заводзіць. Катокцёпленькія лапкі. Балесь на яе (кошку), два ўжора з'ела (ужор — рыбка, якую глынуў шчупак). Дохля яе бяры, хай сядзіць. Як адвячорак, цямнеіцца — ужо папы ў кутках сталі (цені; папы ў цёмным, чорным). Як толькі кошка вяркне — у мяне вочы па гэтай лямпачкі. У хаці халодна, вядома ж — без мужчыны. Падушачку троху прылечу— сагрэю. Лёг бы заснуў шараю гадзінай (як цямнее, дождж ідзе). Чаму сырасць? — з падсцення холад пачаў ісці. Яго хата розікам стаіць — адчынена (ад разінуць). Нічога німа ў хаці — як перуном вьісмаліла. Шыхалом усё стаіць, адно аднаму не прылігаіць. Дом там — адно шьіхалле, старызна. Хай вецір прадзьмухнець. Хата стаіць, як сарока без хваста: без хлявоў, без сяней. Старая хата, a няўжо яму маладую даваць? Трахім біў-біў прусоў, павыбіваў усіх чыста. Увесь двор белы — закідалі грудкамі (снежкамі). Хатка, як родная матка, залез на печ, гудзі й коміну памагай, комін гудзіць, i ты гудзі, ногі за каптур задраўшы. Валюх-валюх з печы... у чужой печы й нязграбна робіць. Гляджу — у бакоўку ходжана... Летам горача, а ў хаці ўсё ж лятней. Жыў ня буду, а хату пастаўлю! У мяне бёрны ёсь. Сасновыя дошкі на падлозі доўжай ляжаць
Дадатковыя словы
грўдкамі, зела, мурлў, цяўкўн
0 👁