Прыцямнелася ўжо. Зорка-серабрыначка... Іду дамоў i слязьмі ліюся. Прышла дамоў ужо цемнавата. Хлеба не было, дык я мяса троху пажвакала. Калапенькі (каноплі) добра каб былі— варыць чай. Робіла-робіла, прышла ў хату, пажывілася й спаць лягла. Вот так i вечар мой скруціўся. Хоць ты вочы зашый — не хачу спаць. Толькі дагары ці ніц спаць магу. Наперад заехаў. Ён меўся нанач дамоў прыехаць. Жджы-пажджы, а яго ўсё німа. Няеўшы выездзіў увесь горад. Кажа: «Замарыўся я ў дарозе, трахатраха не памёр». За хархопкі (вархопкі) ды дамоў. Шчабятухі бацька прывёз (самагонкі, гарэлкі). Апетыт на ўздыме! У мяне яшчэ стакан юрухі (бражкі) ёсь. А там ужо качарга завязалася (каша заварылася). Давайце на першую руку вып'ем скоранька. Раздзялі, каб пароўну было. Якая тут чарка — рыб'я вочка... Цаляком палажылі селядцы. Пасля селядца на ваду брахаць будзіш (сабака, як аб'есцца, п'е, а потым брэша на ваду ад злосці, што зноў піць хочацца). Ты ўсё выпі, ты яшчэ ня нашчылася. Ты будзіш рыбу пярчыць ці цыбуліць? Налупіла бульбы, надрала й напякла бліноў стог. Слабы з яго ядун. Трошку цірнёць адчапнога, кажаць: «Вот наеўся, аж вочы поўнымі сталі». Місачку чуць-чуць змучыў. Кажа: «Што ў мяне жывот — тры полкі?» Да свяжыны падрыхтуем гарэлку. Кароўскае масла. 3 маслам i га.но смашна. Чорны хлеб за ўсё смачней, ён жытны. Павячэралі за ціхаю гадзінаю. Паспрабуй троху прасырыць ручнік i вытры. А гэты рушнік стары — яму рвацца нада. Насцілка (капа) была памытая. Яна знава такая. У сё было памытае, але туды-сюды— драбязы троху й сабралася
Дадатковыя словы
абесцца, выпем, рыбя
4 👁