Леташняе сала белае, i не ёлкае, i не салёнае. Надты (вялікі) шматок... Мой неяк забіў казу дзікую, што падушка, тлустая. А з дзічынай (мясам дзікай казы) такая капуста смачная. Настолькі хлеб адзешавеў проці жыроў, чаго век не было. Нам жа трэба канчаты ножык. Удрабіш капусту дробна, патаўчэш, яна й добра будзіць. На каштаванне зварыць, на паспытак. Цэлае досвіцце варыла. Не высыпай муку, апылішся... Купіш вуксус, ксенцыю гэту. Вытлуміла мне саўсім зробіць тое. Бутылку рубцаватую бяры. Як спяшаешся, тады нічога ня найдзіш. Наўпралік ідзі. Гразка йсці ў туфлях. Надзеў рагаціну, плашч нейкі, не прыстаець да яго (не пасуе). Пакуль зойдзіш, дык абцямнеіш (будзе цёмна). Бывала, калі што трэба, дык абгаляпую ўсю вёску (абабегаю галопам). Прыступна йсці ў гэтых ботах. Трыбушыцца бот... Распытала — вочы наверх лезуць. Пачула — як агарнуў мяне вожах (жах). Вочачкі па яблычку, зрэначкі па йгрушынцы. Яшчэ горш устранила. Ляцела, свету не відаючы. Пад дзень ужо віднелася. Сонца яшчэ было (дзень). Сёння так укавала, так умёрзла, як у глыбокую восень. Думала, што карчаком злезу, так азалела. У галаве стала блажыць. Калі й прынемагуся... Такую светніцу ехаць! Валя ехала, яшчэ ей п'ятку (пяць рублёў) дала. Калі хочуць — я ім шчаджу. Я б правяла, што пільней трэба. Якая мне грозьба ехаць? Не трымай грошы ў калашы. Давалі палонічкі й лыжачкі. Пакуль стаяла, асталіся лыжачкі. Вочарадзь як узялася — не хваціла мне. Нада будзіць прыпілнаваць, калі будуць прадаваць. Кажаць: дзешавога не бяры мне на плацце
Дадатковыя словы
пятку, шчаджў
2 👁