Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Гэтак ён ваяваў: акопы рылі, а ён бабам у лапаты ручкі ўстаўляў... Насавы белыя падпярэжуць паясом (накшталт плашча). Брызінтоўкі— чаравікі парусінавыя былі. Дзякуй Сталіну-грузіну, Што абуў нас у рызіну. Будзем Амерыку прасіць, Каб рызіну не насіць. (Пасля вайны пяялі, калі клеілі сабе галёшы ca старых камераў машынных.) Адзін кацёл у паўтара вядры, a другі ў вядро. Мукі кадзь — селядоўка. Хлеб пякуць на aipy ці на клённіку — кляновых лістах... Як шашча, мука (паточаная шашалем), пшаніца не прыстаець ні к чаму, пустая, няма цяжару, клёку, клейкаці. Надаела мне гэта печыва — хлеба німа, пячы й пячы (лапуны, пірагі, сачні). Раней гарохавікі пяклі нейкія й елі... 3 рыбай юшка, з грыбамі юшка (поліўка). Залетась слаба было з закрасамі. Бульба па-цыганску — печаная ў прысаку. Катлеты ca здыхлі'ны. На сіта ўсе смакі сеюць. Смакоцце — самы смак, цымус, марцыпаны. Проша піць гарбату без цырымоніі (без цукру ці з гузікам за шчакой). Чужога на локаць не дасталося. Навошта сытую патэльню мазаць, калі з яе й так сала цячэць? Топкае сала такое (растапліваецца на патэльні). Напрышчыш бліноў, i добра. Яечня круцілася на скаварадзе (ад тлучшу). А я мядзведзя мяса ела. Мядзведзь панадзіўся ў авёс. Ну як там дзед яго падпілнаваўся. Мяса салодкае, з прорасцю, слой мяса, слой сала. Пад'ела дасыта... У нас яшчэ заслонка (кавалак) сала ёсь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

здыхліны, падела, сытўю
2 👁
 ◀  / 390  ▶