лянку. А немцы на млыне. Мы рашылі перапаўзаць мост. Стала вечарэць. А суседзі ня кажуць, куды пойдуць. У канаві селі. А ў іх акопчыкі. Усё бахаюць i бахаюць... У зямлянцы сядзім. А нешта смалістае гарыць. Баба падпаўзла адна: «Ня плач, ня плач. Гэта ж твая хата гарэла». I вярнуцца к нечаму... 3 поўначы аціхла. Ня знаіш, дзе немцы, дзе нашы. На золах сталі танкі трашчэць. У рэчкі танкі заўстрэлі. Танкісты сталі матам лаіцца. Нашы! Развіднелася, сціхла. Выпаўзаем. Глядзім— нашы. Маладзенькія! A колькі ж радасці, i яны намі! Ідзем, сонца свеціць. Прыходзім дамоў. Дымок яшчэ дадымліваўся. Кожны ў хату пашоў. Самі пашлі к Міклашэўскай. Цяпер кватэранты. Дорага. «Ці, можа, ісці ў лес?» — «Ідзіці куды хочаце». Бабуля анучку мые: «Можа, лыжка будзе, выціраць будзім...» Чарапок знойдзе: « Можа, есці што будзем з яго...» На пошту — знайшла крэслы. Ложак знайшла. Схавала за дрыўмі... Драўляныя дзверы закаціла. Чатыры кубы ячменю хлеба асталося. Бульбу ў яму, паверх стажок. За ноч (могуць) спаліць, — калкі ўбіць, абабіць дошкамі, фундамент жа новы. На сабе бульбу пасадзілі. У Худалея быў конь. Худалеіхі за гэта сукенку пашыць. Даў на паўдня каня. Меншае на плячах перавезлі. Зрабілі талаку, мох у балоці. Немец пленны імшыў. 3 Мар'яй на кані з камунгаса страху кускамі перавезлі. Крыдыт (узяла). I даваенны (крыдыт) не згарэў. Столь, падлогу — сама... Думаю: вайну перажыла — не забілі, а цяпер заб'юць, кажную ж ноч на гарышчы прахожыя хаваюцца
Дадатковыя словы
забюць, маряй
0 👁