Занатавана за Акулінай Андрэеўнай БАРАДУЛІНАЙ ŭ землякамі (г. n. Ушача) Нашы імёны: Якута, Парвен, Сахон (Сафрон), Цыцыля, Макрэда, Піліп, Стахван, Касцюк, Змітра (Змітрок), Аўдоцця, Аміллян ( Міллян), Ігнат, Лукаш (Лукан), Нікіпар, Салівей, Тумаш, Хвядос, Лаўрэн, Іллюк, Агата, Цярэшка, Пятрок, Трахім, Паўка, Хведар, Праксэда, Купрыян, Патап, Аляксей (Лёхта), Анця, Галя, Люцэя, Колюсь, Вікця, Яўхім. Абсецім бабу й пытаім... Лаўку ссунуць, сноп саломы пад галаву, папонкай пакрыюць — i спі... Дзесятым годам пашла служыць... У дзесяць nariбель вымыла слязьмі... Даўней па жэбрах хадзілі (жабравалі). 3 макавае зярнятка хлеба ня бачылі. Буракоў відам ненавіджу змалку. Кішка ў кішку лезе ад голаду. Вялікая лыжка дзяцей не разганяіць, а малая разганяіць. Жыццё такое: хлеб — госць... Г эта ж нада — атправіць па старцах! Яна прасіць міластыньку хадзіла... Пашлі ўтрох, i наймітка была дзеўка. Ты даўніну сваю ўспамінаў. Памяць мне заарала (забылася). Вайна... жыта на пошці, вывезці не паспелі. Беглі ўсе, насілі. Бабуля з мамай. Пакуль прышлі — позна... Ля Васільковай хаты матацыкл без колаў. У хату пашлі. Дзверына ад шафы. Свінны палонік мыю ў лужыне. Усё замёрла, замлела, Грышу ня бачу. A нікога няма на пасёлку... Хай ужо страляіць, іду, іду ад яго (немца). A спіна ўся ўгінаецца, зараз усадзіць кулю. А тут рух уніз... На тару ўскарэпкаліся за школу — жох плячмі. Толькі ўніз. Бабашыха: «Твайго ж Івана забілі». Ногі падкасіліся. A можа, няпраўда? Пашлі ў зям
1 👁