Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Кіну не палку, заб'ю не галку, скубу не пер'е, ем не мяса. {Вуда, рыба.) Кладуць старца ў дамавіну, х.й тарчыць напалавіну. {Грыб у кошыку.) Красен-чырван, як са ср.кі вырван. {Бурак.) Круць-верць — у чарапочку смерць. {Кілбаса ў гаршку.) Ляціць, крычыць: кум, кум. А сядзець — кроў п'е. {Камар.) Маленькі гарбаценькі ўсё поле прабяжыць, цэлы год ляжыць. {Серп.) Машоначка барання дае й звечара й зрання. {Капшук з тытунём.) Мужык карчы драў-драў, корч выдраў, кінуў, а дзюрку панёс. {Хадзіў за вугал.) Мядзведзь стаіць — вушы скачуць. (Ступа й таўкач.) Не для таго цябе браў, каб з табой спаў, а для таго, каб у цябе кусок мяса клаў. {Бот.) Пад стогам мышы дохнуць. (Вуголле ту хне пад гаршком.) Падае з тары, а б'е ўнізе. {Маланка.) Паміж двух дубоў вісіць цялёнак без зубоў. {Тое, што й думает.) Паненка тонка, пяр...ць звонка. (Стрэльба.) Пасцялю рагожку, пасыплю гарошку й хлеба акрошку. (Зоркі й маладзік.) Пашлю пасланца па любога гасця. Госць ці прыйдзець, ці не, а пасланец не вернецца. (Стрэл.) Пекната чысціню панясла на вышыню. (Агонъ (ці кот) узбег на страху.) Перагнуў цераз мяжу, а што зробіў, не скажу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

забю, пере
2 👁
 ◀  / 390  ▶