Повен хлявец белых авец. {Зубы.) Поўна бочачка віна, нідзе дзюрачкі няма. {Яйка.) Поўна бочачка круп, а наверсе струп. (Макавая галоўка.) Прыехаў камісар — усё поле папісаў. (Мароз шыбы.) Псюк пад каленькі кусаець, ды няма каму яго выгнаць. (Старасць.) Пузаты пан у яму ўпаў. (Бурак.) Ракам настаялася, ср.кай наківалася, камары наеліся, людзі наглядзеліся. (Праполка агароду.) Расла-павырасла, з куста павылезла, па руках пакацілася, на зубах ачуцілася. (Чарніца.) Сам худ, а яйцы з пуд. (Бязмен.) Сеў на конь i паехаў у агонь. (Кацёл на вілках у пен.) Сорак насавоў, а ўсе без рукавоў. (Капуста.) Сядзіць Арына — рот разіня. (Комін на даху.) Сядзіць Савасцей без скуры, без касцей. (Куча.) У клубочку сем дзюрачак. (Галава.) У куточку на пруточку вісяць Мэндалевы яйцы. (Клубок нітак.) У левай руцэ трымаюць, левай кідаюць, на ўсю зімухапае. (Бульба.) Цераз мора катоў хвост. (Восілка ў вядры.) Цыганка ў хаце, а цыцкі на дварэ. (Бэлъка.) Цякло, цякло й лягло пад сцякло. (Рэчка й лёд.) Чырвона — ды не дзеўка, зялёна — ды не дуброва. (Морква.) Чысціня светлыню панесла на вышыню. (Падпалілі кошцы хвост, пабегла на печ.) Шыла-бадзіла па полю хадзіла, па-вушацку гаварыла, па-нямецку паварачывала. (Гусь
2 👁