Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Дзед бабу нагнуў, Касмаціцу раздзьмуў, Салодкае выкусіў, Горкае выплюнуў. (,Ляшчыніна, арэх.) Дзесяць братцаў цягнуць невад на Пердунову тару. {Пальцы, порткі.) Еду, еду на старым дзеду, кійком паганяю, на смерць забіваю. (Човен i вёслы.) Еў я пана, еў я цара, толькі рыбкі не спытаў. За рыбкай паганюся й сам утаплюся. {Камар.) За белым бярэзнічкам талалай брэшаць. {Язык за зубамі.) Загадаю загадачку: перакіну цераз градачку, няхай к налеццю вісіць. {Цэп.) Зялёна, як елка, чырвана, як дзеўка, а хвост, як у мышы, ды не мыш. {Морква, бурак.) Зялёная, а не луг, белая, а не снег, сукрыстая, а без валасоў. {Бярэзіна.) Ішла Панурка растурэцкая з гарада й пыталася ў Куркульяна: «Ці дома цар Канстанцін?» — «Быў на грымё-гарадзе, пайшоў на глін-горад». {Мыш пыталася ў пеўня, дзе кот. Певень адказаў, што быу на градзе дроў, а потым пайшоў на печ.) Ішлі лесам, пяялі басам, няслі драўляны піражок з мясам. {Хаўтуры.) Ішоў пан градой, нёс два бліны пад барадой i кусок сала на галаве. {Певень.) Ішоў Тота каля плота, пытаўся ў Жмуры, а ці дома Ляпа? (Воўк пытаўся ў ката, ці дома сабака.) Карова з Туроўлі, з Бычкоў бык сышліся разам i зробілі крык. {Скрыпка, смык
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 390  ▶