Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Драч скрыпіць: Пастух-пражор на пасту йдзець— жарэць, з пасты йдзець — жарэць. Певень: Кукарагу, усім па пірагу! Авохці мне, Пяць на мне, Шосты строчыць, I той хочаць. {Скрыта, пальцы, смык.) Ад чаго гусь плыве? (Ад берага.) Адгадай загадку: што пад яйцамі гладка? (Патэльня.) Ані шпунта, ані дна— поўна бочачка віна. (Яйка.) Белы, як снег, надуты, як мех, на дварэ стаў, як конь, заіржаў. (Гусак.) Быка павязлі, а сэрца засталося. (Стог павезлі, а калок застаўся.) Быў я таптан, Быў я капкан, Быў я на кружале, Быў я на базары. Жыў-быў, сям'ю карміў, А памёр — выкінулі вон, — Сабакі каспей не ядуць. (Гліняны гаршчок.) Дакуль заяц бяжыць у лес? (Да сярэдзіны, а далей бяжыць з лесу.) Два каты смятану ліжуць. (Сані
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кукарагў, сямю
10 👁
 ◀  / 390  ▶