*
Іграй, мая дудка,
Ды не торгайся.
Пап'ём, паядзём
Ды разойдземся.
*
Ой, не сам я трасуся,
Мяне чэрці трасуць,
А малыя чарцяняткі
Падкалачываюць!
*
Ты мой дзед, ты мой дзед,
А я твая бабка.
Шануй мяне, даглядай,
Каб я была гладка.
*
Ой ты, полька-тармасуха,
Дождж ідзець, дарога суха.
Хто як пяе
Ластаўка ўвесну дакарае: Перапілі, пераелі, пералушчылі, перапілі, пераелі, пераласавалі.
Ластаўка варыла піва й спытвала: Кісла піва, кісла, кісла, кісла.
Салавей: Цімох, Цімох, павёў дзеўчыну ў мох, у мох, паваліў, загаліў — торк, торк, торк, торк!
Жабы на балоце: Курр-ва, курр-ва! — Сама тта-ккая, сама тта-ккая!
79 👁