Танцуй, танцуй ды прыстой Караценечкі з таўстой! * А хто полечку танцуець, Той батата не жывець, Ён апошнюю кароўку На падмёткі прадаець. * Андрэй, не дурэй, Не дзяры сарочкі. Не ты праў, Не ты ткаў — Хадорыны дочкі. * У Матруны на тры струны, А ў Луцэі на адзін бас. А ў Варвары на тры фары! * Ой, іграйце, вы, музыкі, Далібог. Не шкадуйце вашых ручак, Нашых ног. * Без музыкі, без дуды Ходзяць ногі не туды. А як дуду пачуюць, Самі ногі танцуюць
6 👁