Старонка 301
◀ / 390 ▶
Ставіў пунькі-прыпунькі, Накашаваў сена-сянца. Будзім пачынаць знову з канца? (Мама на сон прыгаворвала.) * Ішоў Бай па сцяне У чырвоным жупане. Нёс сямёра лапцей — І сабе, і жане, І дзіцёнку па лапцёнку. Баіць ці не? (Маміна калыханка-засынанка.) Малыя садзілі божую кароўку на раскрытую даланю й прасілі: Кароўка-багоўка, Паляці на неба, Прынясі мне хлеба, Чорнага і белага, Толькі не гарэлага. (І багоўка адлятала.) * Бацян-бацян, круці кола, Дам курыцу на Мікола! * Бацян-бацян даўганосы, Прапіў боты, а сам босы! (Крычаць дзеці, калі бусел робіць кругі над хатай.)
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 390 ▶