Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Рыгарэц без яец. Старому раку па ср.ку, вераб'ю па калена. Унучачка як сучачка (ласкавае пакепліванне). Шчарбыль-гарбыль, дрысь у рот (цвеляцца са шчарбатага малога). Я дурэю й расту, поўна ср.чка хварасту. Надзімаюць свіны пузыр, кідаюць гарошыны, завязваюць i сушаць, — забаўка для дзяцей. Вурзгалка — пасярэдзіне косткі (свінячай, барановай) прывязваецца скручаная суровая нітка з двума канцамі-петлямі. У іх прасоўваюць пальцы й пачынаюць расцягваць (раскручваць). Костка пачынае круціцца накшталт прапелера, вурзгаць (вурчэць). Зроб ты рабёнку вурзгалку, усё нейкая забава будзіць яму. Мікітка-сынок, Падай тапарок Адсеч пупок, Паглядзець кішок. Фук! (Падуць на далонъку.) Жыў-быў буцян На вісокіх нагах На шырокіх лугах
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабю
10 👁
 ◀  / 390  ▶