Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Мядзведзь-мядзведзь Не ўмеў пяр...ць, Пакуль навучыўся — Ср.ць забыўся. * На Андрэеве мядзведзя забілі, Прадалі, грошы ўзялі, Шапку купілі. Бай мерыў на нагу, Пацубай на руку, А нас.ру табе на галаву. * Стрыжка-камарышка У поберы сядзела, Усіх мышэй паела. Адна пад мост — I тую за хвост. (Цвяліліся са стрыжанага малога.) * Ой, Поленька-Поленька. А што ў цябе голенька? Не брашыце, зладзеі, Занял ося кудзеляй. (.Цвеляцца з дзеўчынёшкі.) Адарваў гнілому цяляці хвост. Валуй — раменныя вушы (пра недарэку). Вушацкія бляхары паехалі ў Вушачу кусацца. Каму трэба бітыя гаршкі? ( Пытаюцца, пасадзіўшы заплеччу малога.) Кату па пяту, сабаку па ср.ку, свінні па калена
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁
 ◀  / 390  ▶