Позна ўжо. — Гэта ж не ў гроб лажыць, што позна. Расказаць табе пра белага лася? — Раскажы. — Вось i казка ўся. Расказаць табе пра белых авец? — Раскажы. — Вось ім i канец. Скарэй! — Калі скарэў, дык памыйся. Ты спіш? — Не. — Пазыч сто рублёў. — Сплю, сплю... Хлеба. — Падскоч да неба! Хлеб-соль! — Ядзім, ды свой. Ці ведаіш, як дзяўчына апяклася? — Як? — За гарачы х.й узялася. Ці даць табе тры паясы? — Якія паясы? — Я нас.ру, а ты паясі. Ці позна ўжо? — Рана. — Хай рана доктару, ён яе загоіць. Чый бацька ўср.ўся? — Твой. — А твой з'еў. Чым вас частаваць. — Чым вароты падпяраць. Што казе будзець, як год прыбудзець? — Другі пойдзець. Што на вячэру? — Цяцеру. Што на вячэру? — Япн — пацалаваліся й спаць ЛЯГЛІ. Што на палудзень? — Сушш. — Якія сушні? — П...а з вушмі. Што на сняданне? — Булён — за х.й i вон! Як здароўе? — Як га.но кароўе. Як цябе завуць? — Чым крупы дзяруць. — Крупы дзяруць драчкай, цябе завуць ср.чкай
Дадатковыя словы
зеў
10 👁