Курыца-квактуха Вадзіла дзяцей Каля кляцей. Квок — сесці На чырвоным месці. («Квактуха» — дзіцячая гульня часінаў мамы.) Кошачка-ласачка, дзе была? — У папа. — Што рабіла? — Кроены ткала. — Што заробіла?— Кусок сала. — А дзе дзела? — Сама з'ела. — Апсік, апсік! (Лічылка.) * Казаў бацька: казу дам I з маленькім казяням. Будзем казу даіці, Казлянятак паіці. Казу дам, казу дам I з маленькім казяням. (Прыпявалі, танцуючы з малым «казу»). Пахадні — гульня, забава, каб заняць дзяцей. Каб адчапіцца ад надаядлых i шумных малых, каб хоць на час пацішэла ў хаце, звычайна гаварылі: «Збегайце вазьміце ў Музыканціхі пахадні». Малыя бягуць у крайнюю хату: «Матка сказала, каб мы забрал! нашы пахадні». А там ужо ведаюць, што гэта проста забава, i пасылаюць да Мікіціхі, а Мікіціха пасылае да Піліпіхі. I так, пакуль усю вёску абгаляпуюць, суцішацца дуронікі й на паветры набудуцца. Пікар — дзіцячая гульня, у якой рознымі спосабамі палкай збіваецца бляшанка
7 👁