Бацяны — дзеці, сыны. Прыхаджу дамоў, а маіх бацяноў німа.
Бачына — бок, бакавіна. За бачыну дзеўку пашчыпаіш.
Бачэнак — маленькая бочка. Сёлета ажно пяць бачэнкаў грыбоў насаліла.
Беганіна — бегатня, марныя клопаты. Беганіны на цэлы дзень, а заробку на цень. Ад беганіны ногі адбіў, а толку ніякага.
Безздароўе — немач, хвароба. Маладому ні стому, ні злому не было, а старога безздароўя спасцігла.
Белата — белізна. Такой белатой аддаець лайно.
Беліна — бель (гатунак яблыкаў). А яна беліна была, ад яблыкаў аж сукі трашчэлі.
Белле — святочная апратка.
Надзявайся, бабка, у белае белля,
Павязу я цябе з сабой на вяселля.
Белюга — белая гарэлка. Дай якой белюгі пацягнуць, а то ад віна галава баліць.
Беркавец — дзесяць пудоў. Спраўнай карові на зіму беркаўцаў пад дваццаць сена трэба, ня мені.
Біць — ісці напралом, уцэла. Куды мы б'ём у хмызы, дарога ж збоку.
Благаваты — слабы, кепскаваты. Конь благаваты, а трэба дзёран уздзіраць.
Благата — дрэнны, дрэнь. Пашлі мы ў клуб, а там сабралася адна благата.
Блажыць — робіцца блага. Блажыць яму нешта пасля пачастунку.
Блот — марнаванне. Піцаваў, працаваў, а ўсё ў блот пашло, як чорт зблоціў.
82 👁