Старонка 299
◀ / 390 ▶
* Мядзведзь-мядзведзь Не ўмеў пяр...ць, Пакуль навучыўся — Ср.ць забыўся. * На Андрэеве мядзведзя забілі, Прадалі, грошы ўзялі, Шапку купілі. Бай мерыў на нагу, Пацубай на руку, А нас.ру табе на галаву. * Стрыжка-камарышка У поберы сядзела, Усіх мышэй паела. Адна пад мост — І тую за хвост. (Цвяліліся са стрыжанага малога.) * Ой, Поленька-Поленька. А што ў цябе голенька? Не брашыце, зладзеі, Занялося кудзеляй. (Цвеляцца з дзеўчынёшкі.) Адарваў гнілому цяляці хвост. Валуй — раменныя вушы (пра недарэку). Вушацкія бляхары паехалі ў Вушачу кусацца. Каму трэба бітыя гаршкі? (Пытаюцца, пасадзіўшы заплеччу малога.) Кату па пяту, сабаку па ср.ку, свінні па калена.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 390 ▶