Позна ўжо. — Гэта ж не ў гроб лажыць, што позна.
Расказаць табе пра белага лася? — Раскажы. — Вось і казка ўся.
Расказаць табе пра белых авец? — Раскажы. — Вось ім і канец.
Скарэй! — Калі скарэў, дык памыйся.
Ты спіш? — Не. — Пазыч сто рублёў. — Сплю, сплю...
Хлеба. — Падскоч да неба!
Хлеб-соль! — Ядзім, ды свой.
Ці ведаіш, як дзяўчына апяклася? — Як? — За гарачы х.й узялася.
Ці даць табе тры паясы? — Якія паясы? — Я нас.ру, а ты паясі.
Ці позна ўжо? — Рана. — Хай рана доктару, ён яе загоіць.
Чый бацька ўср.ўся? — Твой. — А твой з'еў.
Чым вас частаваць. — Чым вароты падпяраць.
Што казе будзець, як год прыбудзець? — Другі пойдзець.
Што на вячэру? — Цяцеру.
Што на вячэру? — Яглі — пацалаваліся й спаць ляглі.
Што на палудзень? — Сушні. — Якія сушні? — П...а з вушмі.
Што на сняданне? — Булён — за х.й і вон!
Як здароўе? — Як га.но кароўе.
Як цябе завуць? — Чым крупы дзяруць. — Крупы дзяруць драчкай, цябе завуць ср.чкай.
86 👁