Падъялдычкі й цвялілкі
Адкуль? — З-пад кур, петухоў сын.
А мне? — Твой нос у га.не. Вытры, дам тры (малы выцірае нос). Было не выціраць, даў бы пяць.
Гразь-гразь, чаму ты не гарыш? — Я б гарэла, каб не была карэла.
Дай закурыць. — Закуры кату пад хвост. (Адказваюць малому.)
Дайце нажа! — Ус.рыся, бяжа!
Добры вечар! — Добра лечыў, ды памёр.
Добры дзень! — Добры, толькі сена касіць.
Значыцца... — Калі значыцца, дык і целіцца. (У каровы па баках відаць, што хутка ацеліцца.)
Калі? — Не калі, а жывых пушчай.
Клубок. — Скулля табе ў бок.
Крыж на крыжы. — Калі знаеш, не кажы.
Куды? — У ср.ку па жалуды. Натрасу й табе прынясу.
Лянько, на яйко. — А ці аблупленае? — Не. — Тады еш сам.
Навошта ты ўкраў тапары? — Якія тапары? — Што любаліся без пары.
Навошта ты ўкраў цыначкі? — Якія цыначкі? — Што пад хвастом у свіначкі.
Не хачу. — Пацалуй у ср.ку смаркачу.
Ну? — Х.й гну, дуга будзець.
Пабітую нагу трэба змазаць ежам. — Якім ежам? — Га.ном свежым.
Пакажы. — У казы пад хвастом паглядзі.
Папкі! (Малы просіць хлеба). — Скулля ў лапкі.
Па што, воўча, ідзеш? — Па апошняе
86 👁