Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Калі пахвачу твой кій! Насяру табе поўны рот, гнілых груш пад'еўшы! Соль у вочы, вілы ў кілы й галень паміж калень! Соль у вочы, камень на грудзі й пячонку ў зубы! Так дам, што аж чэрці засмяюцца! Труп яго бяры. Узнаеш, па чым фунт ліха! У мяне кароткі завароткі! Хай ён будзе на крумкача (памрэ). Хай жывець, хоць ей канца не будзіць. Хай ім вочы арак павыядаець! Хай табе зубы ў роде будуць лішнія. Хай ты няладна будзь! Хай ты па Месяцы хадзі! Хай ты сцямся! Хай цябе вір глыне! Хай яго балесь усяго! Штоб цябе пранцы! Як трахану, дык аж чэрці пасыплюцца! Я табе зроблю так, што не толькі стаяць не будзець, але й вісець будзець няправільна! (Праклён цыганкі.) Я табе пакажу, дзе Бог, а дзе парог! Я табе пакажу кіем, у які бок дамоў ісці! Я табе пакажу, на чым свіння хвост носіць! Я табе пакажу — учарашнюю крупеню есці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падеўшы
11 👁
 ◀  / 390  ▶