Працягні, Бог, веку з зайцаў хвост. На тым свеце пабілі ўсе ліхтары, шукаўшы (чакаюцъ на тым свеце). Ямкі тыя ёсць, дзе вочы былі (старасць). Не налечышся, а скалечышся. Свадзьба слаўна песнямі, хаўтуры — вытніцамі. Сягоння тут, a заўтра ў другі кут. Смерць за ўсіх здаравейшая. Як бы ні мучыўся, абы добра памёр. Смерць i радзіны не чакаюць доўга гадзіны. Не па старасці, а па спеласці (паміраюць). Зямлі скварка, а людзям чарка (калі хто памірае). Хай ca святымі адпачываюць i нас дажыдаюць (адыходзячы з магільніка). Пуцём-дарожкай, пуцём-дарожкай (услед адлятаючым журавам). % bVWUQAkMA/ lAs ЧуСлЛлЛЛЯ/ * * H« А дзе ж тое дзелася, што ў штанах вярцелася? Ад чаго яму стала, ад круп ці ад сала? А хто цябе нёс, калі знаў, што дзюравы мост? Дзе здабыць тога зелля, што робіць вяселле? Калі ж будзе тое лялё? (Абяцанае.) Муха-яруха, ці будзіць заўтра суха? На боль яна табе? На бяда вам гэта было? На воўка ён табе здаўся? Няўжо на дзяўчат звод звёўся
Дадатковыя словы
bvwuqakmaі, ч^сллллля, чусллллляі
4 👁