Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Чаго б сляпы плакаў, каб сцежку бачыў? Чалавеча, ці ёсць у цябе галава на карку? Чаму, як пазяваецца, рот разяваецца? Што гэта за яны? Што гэта робіцца, калі конь жаробіцца? Што ён табе — наср.ў ці мяжу перадраў? Што ён цябе — золатам аблепіць? (Сумнеў, калі багата абяцаюць.) Што на яго нашло — холад ці цяпло? Што робіцца з нашай жаробіцы? (Здзіўленне.) Што табе — грошы замулелі? (Сталі лішнімі.) Што табе — мазгі выпетрыла? Што ты ходзіш як не солена еўшы? (Не ў настрой) Што ў цябе — бацька быў шкляром (шкляны бацька)? (Пытаюцца, калі хто засціць святло.) Што я табе — мяжу перадраў? * * * A мамкі мае родныя, ай-яй-яй! Ах ці мне! (Ад нечаканасці.) Бог мой Бог (уздых). Боль (балесь) яго ведаець. Вось галава дык галава! Тары яно агнём! Госпадзі, спасі (ратуй) мяне ад гэтай поскудзі! Людцы боскія, яйцы плоскія! (Здзіўленне). Ого-го атарві галаву! Оенькі-оенькі! Садовая галава! (Лёгкая кпіна.) ЦІ ха л ера яму дай... ( Выказванне недаверу.) Эх вы хлопцы-растаропцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 390  ▶