Hi ў пір, ні ў вір, ні ў добрыя людзі (нельга ісці з некім). На яе й сабака нагу не задзярэць. Крычала- крычала: «Падай патарчала!» Яе толькі вераб'і не люблі. На бітай дарозе трава не расцець (npa жанчынураспусніцу, якая не можа нарадзіць). Сябры — адну кабылку люблі. Нас ні вада не размыець, ні свіння не разрыець. * * * Будзь здароў i не кашляй! Соль табе ў вочы, a галавешка ў зубы (кажуць, каб адагнаць уроцы). Яшчэ не стары — першую галаву на карку носіць. Няма паганей рук i чысцей вады. Лева — слёз залева (кажуць, калі свярбіць вока). Кашаль тугі, вылезець другі. Стаптаўся знізу паляшук, a зверху вошы з'елі. Будзь дужы, як вяроўка, складзеная ўчатыры. Спас Бог ад грому, ад дажджу, ад паганых рук. Якая вада ні гразная — чысцей за нас, яна нас абмыець, а мы яе не. Кароўка — мамка, а сала — ямка. Старасць — не радасць, горб — не карысць. Пакуль вочы свецяць i глядзяць. Прывязуць здаро'я з жаб'і прыгоршчыкі. Памагло не памагло, а ад сэрца адлягло (за сэрца ўзяло). Дзень пражыў — бліжэй да смерці. Трэба жыць i мучыцца, пакуль смерць налучыцца. Скрыпучае дрэва доўга скрыпіць
Дадатковыя словы
верабі, жабі, здароя, зелі
4 👁