Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Я цябе баюся, як ср.ць саджуся. Дужа ты яму сагразіш. Трымайся руху ў кустах. Найшла каса на камень. Ідзі ты к Богу за пісара! Біся, сварыся, а на дабрыдзень слова кінь. * * * Стварыў Бог І каецца. Зялён, што рута, i кісел, што атрута. Ён табе не шыш-варона й не кукуй-заяц. Хітры дурань. Дурны як трэба. Дуросці поўны косці. Што ўбіў, тое й уехаў. Hi табе дзякуй, ні табе нас.ру. Hi ў зуб нагой, ні ў вуха пальцам. У яго з роту сабакі скачуць. У яго ў роце мухі любуцца. Яму гавары, а ён брык дагары. Яму пра абразы, а ён пра гарбузы. На яго тут кожны венік брэшаць. Языча-языча, сабе добра не пазыча. Хай бы ўжо ты пнём радзіўся, хоць бы свіння зад пачасала. Не будзе з яго людзей. Толькі ймя займаець. Пакараў Бог i караўкай накрыў. Дзеўчына, як карчма, хто захоча, увойдзе. У яе малання з-пад хваста свішчыць. У яе языка не трэба пытацца. У чым (што) у пасцелі, у тым (тое) i ў касцеле. Дзе павернецца, там i ўпер.нецца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 390  ▶