Забі мяне лапцем (калі не так). На душы — хоць га. но сушы. Мора яшчэ не на ключы — можам тапіцца. * * * Ты, я бачу, не з простых, толькі ў гэтым годзе запушчаны. Свіння жванская, а пыха панская. Не хухры-мухры, а рух-рух. Каб я быў дзеўкай, я б табе даў. Пан — га.ном напхан. Папаў дзярмо на зубы, дык i цвякае. Знаеш ты курыную сісю, i тую не ўсю. У ср.цы ты быў i га.но ты бачыў. Каб ты так з носам быў (як гэта праўда). Заткала закудактала, памяло яйцо знясло. Заяц не трэплецца. Hi калі было, ні калі будзець. У яго на вярбе грушы растуць. Як устанець, дык i неба дастанець. I лгаць трэба ўмеючы. Калі ты не малайчына, дык i свіння не прыгажуня. На людзях струніўся, а дома разматруніўся. I тыя хвалілі, што цераз шлеі валілі (коні). I качачка казала: ты-ты-ты. Так i скажы, што ср.ць хочаш. Хто першы пачаў, той у ср.цы тарчаў. Хай на тваей срачцы скулка сядзіць! (Хай будзе па-твойму.) Свінню не перабз...ш, цябе не пераспорыш. У надуцькі (гневаша) губы тоўсты, а ср.ка тонка. Чмут-беламут, у чортавы лапці абут. Трывога: сляпы забіў крывога
0 👁