Адзін х.й начаваў, a другі прасіўся (нічога у чалавека няма). У нас i ў рэшаце водзіцца (трымаецца) квас. Як была ў мяне кабылка мышастая, па вярсце ў час шастала (кажуцъ выхваляку). У мяне хоць куніца, ды ў рот, а ў цябе сініца, ды ўгод. Баран бараном, a рогі дарма (на таргу). Мона ёсць, ды хэнці (ахвоты) мала. Цалое, малое, болынае папалам. Hi купцы, ні шчупцы. Фіц выйграў, фіц прайграў (усё роўна найду ў заклад). Няўрокам — другім бокам (цвеляцца, калі хто валіцца). Раз балець галаве (рашучасць), Няўлад мая сучка — за хвост ды на плечы. Так не так, а ператакаваць не будзем. Як пойдзець п....е на пройгрыш, дык i старца лябуць. Разуй ногі, абуй нос. Доўг не вяроўка, не парвецца. Хто яго абманець, той на тачыле мора пераплывець. Усе бабры дабры (для сябе). Я не я, а панская свіння. I сам не знаець, хто яго абаср.ў. Ці так Сцяпан прапаў, ці гэтак Сцяпан прапаў. Ці пнём па саве, ці савой аб пень. У ср.цы бабе грош (нічога не будзе). Зарабіў курам на соль. Пацалуй сабаку ў ср.ку (спазніўся
1 👁