Кум каралю, брат міністру. Дзякуй сталу й скамейцы й усей сямейцы! Хлеб — годам, грошы пераводам, а х.й у векаўшчызну! Нас тут не любяць, не галубяць, дома ждуць. Ад'язджаю, каму вінават, усім прабачаю. Мы паедзем, мы пайдзём, надаелі мы людзём. Дзякуй таму, хто хлебам корміць, а таму ўдвая, хто хлеб-соль помніць. Учорарыба была, сягоння— галоўкі. Учора госці былі, сягоння — дамоўкі (выходзячы з гасцей). Заходзьце — не абыходзьце. Добра вам жыць! Шчаслівенькае табе ўсё ўперад! Ну, гадуйся! Пачуемся! (На развітанне.) * * * Новасць прыйшла ў воласць. Кепска каля Віцебска, а каля Воршы яшчэ горшэ. Пры цары Гароху, калі людзей было троху. I рыба ў рэчках, i жыды ў мястэчках (успамінаючы былое, калі «ўсё было»). Не хочаш расказваць — нясі ў кішані. Калі Ваша ласка, пакажыце мне дарогу. Дом не мядзведзь — можна заўтра паглядзець. Дорага не прасі, скарэй прадасі. Просім капеек на восем, а як пад'ясі — дзесяць дасі. Лепей даць, чым прасіць (парада цыганкі). Калі просядь, тады жнуць i косяць. На другога (некаму) толькі пірог купляюць: не ў лад, дык сам з'еў
Дадатковыя словы
адязджаю, зеў, падясі
5 👁