Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Смеху варта такая кварта: поўна віна, ды няма дна. Любыя клёцкі — яны такія: ты за іх бярыся, а яны за цябе. Гавары, кум, ды абедай. Ешце, госці, капусту, капуста тлуста: сем п..д варылася, восьмая ўвалілася, а дзявятая самаволь ходзіць. Душа ад смаку скачаць у ср.ку. На ласы кусочак знойдзецца куточак. Ядуць госці, ядуць, як мяцёлачкай мятуць: на стале ні крошачкі, пад сталом ні костачкі. Піце, жылы, пакуль жывы, пойдзеце да гробу, вып'еце хваробу. Калі сяродка поўная, тады й канцы йграюць. Ірвіце, чэрці, на чвэрці! Дзякуй за тую, сыграй другую! Пашый мне такую камізэльку, як у нашай Петушыхі — з рукавамі (жарт). У вас папелі, а ў нас паелі. Шаптуноў на мароз! Не дораг абед, а дораг прывет. Не дорага брага, а дорага ўвага. У вага няблага. Елі панамі — адышлі свіннямі. Каб госці не селі косцю. Кацілася чарка з столу далоў, едзьце вы, госці, з Богам дамоў! Длагадару гаспадару, a хазяйцы — х.й ды яйцы (адыходзячы з гасцей). Ерашмі на тым свеце дагодзіш. I сыт, i п'ян, i нос у табацы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпеце, пян
1 👁
 ◀  / 390  ▶