Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Сабраліся госці з усёй валосці. Як не дакаціцца чалавеку, калі можа дакаціцца слава. Пры гармоні, пры часах, з калатухай на вусах (пабачыўшы франта). 3 носу па грошу, а ў каго болыны — з таго два. Haci й Бога прасі! (Калі даюць абнову.) Каб было багата й касмата (калі дорацъ нешта, даюць приз крысо кажуха). Хай носіцца, дзярэцца, на новая бярэцца (калі даюць абнову). Новае сітца пакуль навісіцца, а як навісіцца, дык i пад лаўкай наляжыцца. Ляцела варона, села на гвоздзь, як гаспадар, так i госць (у адказ на запросіны). Наспарыў Божа (калі стол багаты). Дай Божа сесці на шчаслівым месце. Будзем жа мы гарэлачку піці, мядочкам закусваць (запрашаючы за стол). Дай Бог гасця, а каля гасця й я. Мядок саладок, віно зеляно (запрашаючы частавацца). I святы б паскакаў, каб гарэлкі паспытаў. Вып'ем за тых, хто ў лазні мерзніць. Гаспадынька гладка, яна ж наша матка, — частуй гасцей, каб бывалі часцей! Сахаром у душу! Багаславі Бог! (Зычаць таму, хто пачынае чарку.) Мёдам на душу, патакай (прыгаворваюцъ пад руку таму, хто п 'е). Пі, пакуль жывеш, а як памрэш, дык i калом не ўвапрэш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпем
1 👁
 ◀  / 390  ▶