Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Саламяны мужык i залатыя дзеткі, а не прамяняеш. Сыны й дочкі на свае вочкі. Адзін ды ладзін. Спакойнай ночы, бачыць шпаковы вочы ды глядзець на палок, каб цябе чорт не павалок (звычайна кажуцъ малому). Дабранач — yce блохі нанач. Прыспары, Божа, ночы на мае сіні вочы. Рыгор, цягні багор — тачыла плывець! (Будзяць малога Рыгорку.) Як спалася, ці суха ўсталася? (Пытаюцца ў малога ўранні.) Глядзі, каб цябе сарокі не ўкралі, падумаюць, што сыр (калі малы старинна мыецца). Еш квашаніну, а то кундаль (сабака) з'есць (прыгаворваюцъ, каб малы еў). Нос на семярых рос, ды аднаму дастаўся. Такому носу не будзе зносу. Цярпі, Грышка, спасён будзеш, а не выцерпіш, чартом будзеш. Нічому так не рад, як ідуць дзеткі ў лад. Муж аб'еўся йгруш. Сякі-такі мужчына, за ім дровы й лучына. Ці пранік сплыў, ці мужык памёр (аднолъкава). Я ў свайго свёкарка ўся парадніца. Я маладзенька прамышлёна (дапытлівая, спрытная). * * * Госць у хату — Бог у хату! Хто з прыносам, а хто з першым носам (прыходзячы ў госці ці на хрэсьбіньі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абеўся, зесць
3 👁
 ◀  / 390  ▶