Кацілася калясо з клеці, любіцеся харашо, дзеці (кажуць маладым перад шлюбнай ноччу). Хто не йдзець, той галіцца, а хто зойдзець, той каецца (npa замужжа). I гэны выстар да дзевак быстар. Прасіў-прасіў — не выпрасіў, бадай табе чорт выкусіў! Дзесяціна саду й мельніца ззаду ( празаможніцу). Навошта мне золата, калі ў мяне х.й, як долата. Як пан над панам, х.й над х..мі. 3 тых варот, адкуль i ўвесь народ. Добра рыба з вады, мяса з-пад нажа, а маладзіца (жонка) — з лазні. Я сваю Марынку хоць пасярод рынку. Усё ж не з-за вугла, а з-за стала (узяцъ жонку). Якая жонка не жонка, а ўсё ж лепей за парасёнка: хату адчыніць i зачыніць. Добрая жонка цяплей за валёнкі. З'еш акрайчык, каб быў сын Мікалайчык. Рукі ўгору, ср.ку ўніз, каб радзіўся камуніст. Радзіць, як пер.нуць! (Жадаюць цяжарнай.) Як зяць на парог, дык цешча за яйцы. Хто цешчу не б'ець, той на тым свеце зайцаў пасець. Вялік расці дзевак басці! (Прыгаворваюць, падкідаючы малого, ўгору.) Ішлі козы рагатыя, багатыя. Казалі: забадзёмзабадзём-забадзём! (Калі казычуць малога.) Варона-старажона, ці была ты імасць? — Была, была! (Забаўляючы малога.) Ужо за бараной пайшоў, за плугам (гэтак вызначаўся рост хлапчука
Дадатковыя словы
бець, зеш
4 👁