Як увойдуць (увалюцца) злыдні на тры дні, дык І за сем гадоў не выганіш. Ніколі не плюне ў чарку (любіць выпіць). Піў-піў, як напіўся, дык ажарабіўся. Не затое мы збяднелі, што ў нас людзі пілі й елі, а так Бог даў. Насыціў Бог, дык — за парог. Дзякуй за абед, што пад'еў дармаед (выходзячы з-за стала). Хай у вас будзіць не спіта, не з'ета! Каб грошы стогам i х.й рогам! Каб петушкі не звадзіліся й на курачак садзілі. Бяжыць руя, пабягу й я. Следам за дзедам... * * * Вяселле без віна, як студня без дна. Свату ці першая чарка, ці першая палка. Няхай жыве красуецца, пакуль на х.й не ўссунецца. Сем пол наперадзе, чаму мяне не бераце? — i трыштыкі туды ж такі! Як жэняцца — сват садзіцца на каня, а чорт на качаргу. Як забачыш, дык заплачаш. Hi мычыць, ні целіцца. Хоць за вала, абы дома не была. Хоць за казла, ды запаўзла. Дару жменю солі, каб было дзяцей падполле! (На вяселлі.) Дару кучу медзі, каб былі дзеці мядзведзі. Дару бульбы падполле, каб было дзеці застолле. Каб ламіўся стол ад ежы, а ложак ад люботы
Дадатковыя словы
зета, падеў
2 👁