Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Тое-сёе ды нічога. Гары яно гарам! Як e, так i вуе. Як ёсць, так i ёсць. 3 кута ў кут — i вечар тут. Заўхом руда, у чарапочку вада (прыгаворваюць, калі кот мыецца). На печы добрыя рэчы. Сядзі, Ярома, дома. * * * У хаце Бог жывець! (Заходзячы з марозу ў цёплую хату.) Дзень добры таму, хто ў гэтым даму! За тарой табе Насярэйка кланяўся. Авёс-доўгі нос — пайшоў, прынёс (з усмешкай таму, хто зайшоў у хату). Батата! (Кажуцъ на ўбоінах, заходзячы ў хату.) Кілбас цэлы баз (багата). Спара (спарына) у дзяжу й сын на вясну! (Жадаюць, калі гаспадыня месіць цвета на хлеб.) Бліны з падскокам! (Калі гаспадыня пячэ бліны.) Бліны пайшлі каля Дзвіны (калі няма бліноў). Прыемнага апетыту! — Дзякуй, i без таго ляціць тут. Не да цябе п'юць, не да цябе «здароў» кажуць. Масла пагасла, малако паехала далеко. Каб шырэй ступаў, дык на чарку б папаў. Усім кагалам i банька з жыгалам. Сядзь, хай не вісяць, атарвуцца — разаб'юцца (калі запрашаюць сесці). Ешце, ешце... Ну й жарэце ж вы! Як п'юць-ядуць, тады ўсе добрыя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пюць, разабюцца
1 👁
 ◀  / 390  ▶