Еш, пакуль рот свеж, а як завянець, не заглянець (а як памрэш, i калом не ўпрэш). Ешце, хоць кішкі на плечы. Пуп наеўся круп. Пуп — усяму чалавеку дзяржава. Спіткі, з'едкі — усё даедкі. Лыжка гнецца, нос смяецца, душа радаваецца. Ці свінні елі, ці шляхта папасавалася (балявала). Жыві ды не хачу (добра). Хата рагата, клопату ў яе батата. Шыю, мыю, печ палю. Бяла не бяла, абы ваду відзяла (калі мыюцъ бялізну). Сярдалы-пярдалы (калі ўсё разам наваліцца). Твой «січас», як жыдоўскі «зараз». Толькі па смерць пасылаць. Куды па што, куды па нішто. Куды верабей ср.ць не лётаў (далёка). I духу-паху не чуваць. Торкаў, торкаў то ў буракі, то ў моркву. Спешка трэба там, дзе блох ганяюць. Стругай-стругай, сынок, бацька прыдзець — сякерай паправіць. Такая помач горш немачы. Пабег раўчынай за руёй ваўчынай. Hi следу, ні знаку — пабег як у ср.ку. Куды падзеўся, як у ср.ку ўдзеўся? (Прыгаворваюць, калі шукаюцъ пропажу ў доме.) Агонь яго ведаець. Шыла-шыла й га.ном завяршыла (змарнавала працу). Уся праца пайшла к ср.цы
Дадатковыя словы
зедкі
1 👁