Не рэж, мамка, яйка, вары цэлае, хай усе ведаюць, што й мы багатыя. 3 печы, з полу сабірайцеся к столу (запросіны да стала). Досіць зубы шчэрыць, будзем вячэраць. Багаславёна i на стол пастаўлёна. Хлеб на стале — рукі свае. Хлеб спорны, калі з прываркам. Хлебе мой, хлебе, не быць табе ў небе, шкада сваей працы — быць табе ў ср.цы. Едзіва — адно рэдзіва, каб хоць троху густыша, засмяялася б душа. Крупіна за крупіной ганяецца з дубіной. Будуць бліны каля Дзвіны (кплівая абяцанка). Сала падтала (прапала), а кілбасе ліха стала. Хлібай, не дбай, хоць жыдка, ды многа. Не будзеш есці — не будзеш везці. Смакам, смакам, смакаўно, а ўсё ж лепі за га.но. Пасната не шкодзіць жывата. Толькі шалёнаму сабаку на хвост выліць (пра нясмачную ежу). Калі лапаць укінуць, i то смачней. Прысмакі, што ў сабакі каля ср.кі. Дзе рот, там i смурод. Не слухай смаку — пхай, як у ср.ку. Еш горка, ni сольна, памрэш — не згніеш. Шлёп га.но ў кашу, у панскую, ды не ў нашу! Сабака не з'есць, пакуль не пакачаець (калі валіцца зрук ежа). Хто відэльцамі, а я сваімі пальцамі. Еш, пакуль не запяеш
Дадатковыя словы
зесць
5 👁