Жыву, як жыд на млыне: жыд круціцца, a млын стаіць. Паднёс чорт работу. Работкі да суботкі. Сып, сабе намалоціш. Засталося саўсім мала — пачаць i кончыць. Калі, бывала, маладзіца малола ўручную, у тахт спеўнічала: Як у Вільні была, Чай i кофію піла. Як у Вільні, так i тут, Жорны ўцвеліш — Змелеш пуд. Цыганскі пот грэець. Табе лягчэй, а мне смачней (ірвучы яблыкі). Куд-кудак, яечка з кулак! (Заахвочваюцъ курку, каб неслася.) Прыйшлі канцы к гародам (завяршэнне клопатаў). Застала зіма ў летняй адзежы. У зімы рот вялікі. Зімой хоць худоя, ды ўдвоя. Там i клець, i павець, i ўся балесь. У сё як у людзей. * * * Чорт бы на цябе гаварыў, каб ты варыў заўсягды, як на Дзяды (да катла). Хто доўга спіць, той доўг наспіць. Прыляцелі весці, што хочацца есці. Яшчэ сабака воч не прасц.ў, a ён ужо есці просіць. Есці не ср.ць, можна пачакаць
1 👁