Лёг не еўшы, устаў не спаўшы. Устаў, яшчэ чорт у кулачыкі не біў (рана). Зрання першае ср.ння. Надвор'е — не пі, не еш, ні з хаты не выходзь. Рана — росна, паўднём — млосна, вечарам — камары кусаюць. Зайцы поле ўгнойваюць (у нядбаліцы). Леташні год сёлетні з'еў. Зуб за зуб чапацца (npa нядбаліцу). У чорта спіна сцёрта, a ў нашага брата не пачата. Знойдуцца (хопіць) на рукі мукі. Цягніце жылы, пакуль жывы. Каб жыта расло й х.й стаяў! Ядро з вядро, колас з бервяно (жадаючы добрага ўраджаю). Гоп тата на маму! (Вушацкі прыгавар перад начаткам нейкае справы.) Hi свет, ні зара ўстаў, ср.ку задзіра. Днём лета не позна. Kaca любіць парася, а як хлеб ды ваду, ляжы, каса, у халаду (касца трэба добра карміць). Сена такое добрае, што, абасц.ўшы, i поп будзе есці. Жні, дачушка, авясец, тады Бог сватоў прынясець. Як жыта жнуць, тады баб людзьмі завуць. Раскашуйся, снапе, пакуль у капе! Маленькі дажджышка — калхознікам перадышка. Hacc.py багачу — свой сноп малачу/ (Гукае ceлянін, пачынаючы малаціць.) Малацілі ў тры цапы, змалацілі паўкапы
Дадатковыя словы
зеў, малачуі, надворе
2 👁